У галоўным баі вечара турніра PFC у Кітаі беларус Віталь Гуркоў адзінагалосным рашэннем суддзяў перамог Мергена Білялава — непераможнага чэмпіёна кітайскага К-1, чэмпіёна свету, які дагэтуль правёў там 15 баёў і ва ўсіх перамог.
Па спартыўнай завядзёнцы ў момант, калі агучваюць прозвішча пераможцы, той уздымае сцяг краіны, якую прадстаўляе.
І Гуркоў выйшаў на рынг з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.





