Супрацоўнікі салігорскай міліцыі затрымалі актывістаў не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт» Крысьціну Самойлаву, Андруся Тычыну, Паўла Батуева і братоў Івана і Ільлю Шылаў.

Маладафронтаўцы зьбіралі ў цэнтры Салігорску подпісы грамадзянаў за далучэньне Беларусі да Эўразьвязу.

Міліцыянты паведамілі актывістам, што ў міліцэйскім пастарунку будуць вырашаць, ці складаць на іх пратакол за збор подпісаў.

За некалькі гадзінаў да гэтага маладафронтаўцам прапаноўвалі прыйсьці ў міліцыю і патлумачыць, дзе яны былі ў той час, калі на сьвяточным канцэрце ў Менску здарыўся выбух.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0