Беларусь аказала бязвыплатную дапамогу Супрасльскаму Благавешчанскаму манастыру (Польшча).

Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, дапамога аказана па рашэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «ў мэтах спрыяння духоўнаму адраджэнню і ўмацаванню традыцый праваслаўнай царквы».

Для аднаўлення храма Уваскрашэння Хрыстова і рэканструкцыі катакомбаў ААТ «Краснасельбудматэрыялы» перадало польскаму боку 15 тон цэменту і 5 тон вапны. Беларускім пасольствам у Польшчы і генконсульствам Беларусі ў Беластоку было аказана садзейнічанне ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў і дастаўцы будаўнічых матэрыялаў на тэрыторыю Польшчы. Акрамя таго, «прапрацоўваюцца пытанні перадачы манастыру металаканструкцый, іншых неабходных для рэканструкцыі будаўнічых матэрыялаў, камплекта беларускіх дываноў для праваслаўнага Храма», паведамляе прэс‑служба МЗС.

Супрасльскі Благавешчанскі манастыр, заснаваны ў 1498 годзе, з’яўляецца адным з найстарэйшых цэнтраў праваслаўя ва Усходняй Еўропе. На працягу многіх стагоддзяў манастыр праводзіць актыўную асветніцкую дзейнасць па распаўсюджванні праваслаўнай веры сярод мясцовага насельніцтва. Прадстаўнікі праваслаўнага духавенства і спецыялісты называюць Супрасльскі манастыр духоўнай і архітэктурнай жамчужынай Беласточчыны.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0