Рыгор Бярозкін нарадзіўся ў Магілёве 3 ліпеня 1918 году. Ветэран вайны, вязень сталінскіх лягераў, Бярозкін дасьледаваў паэзію і майстэрства творчых індывідуальнасьцяў.
Яго кнігі, прысьвечаныя Купалу і Багдановічу, прадстаўлены на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы.
У экспазіцыю ўвайшлі нарысы Рыгора Бярозкіна пра Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанку, а таксама адмысловае дасьледаваньне стасункаў беларускай і рускай літаратураў.
На выставе сабрана каля 90 дакумэнтаў, якія адлюстроўваюць спадчыну літаратуразнаўцы.
Сярод дакумантаў — публікацыі пра Рыгора Бярозкіна, зьдзейсьненыя Заірам Азгурам, Варленам Бечыкам і Алесем Адамовічам.
Выстава «Майстэрства крытыка» працягнецца ў залі Беларускай літаратуры НБ да 30 ліпеня.