Часопіс National Geographic назваў пераможцаў штогадовага конкурсу здымкаў прыроды Nature Photographer of the Year. Першае месца і званне «Фатограф года» дасталіся французу Грэгу Лакуру, якія зафіксаваў міграцыю сардзін ля берагоў Паўднёвай Афрыкі: у якасці прыза ён будзе ўзнагароджаны прэміяй у памеры $ 2,5 тысячы і зможа ўзяць удзел у паездцы на Галапагоскія выспы.

Прызёры вызначаліся і ў тэматычных намінацыях: так, у катэгорыі «Партрэты жывёл» найлепшай стала фатаграфія Варуна Адзіт'і, якая зафіксавала бліскучую вострагаловую змяю; здымак мёртвага белага мядзведзя, зроблены расійскім фатографам Вадзімам Балакіным, перамог у намінацыі «Праблемы навакольнага асяроддзя», а зробленае Якабам Каптэйнам фота дрэва, якое расце пасярод ракі ў Нідэрландах, заняло першае месца ў катэгорыі «Пейзаж».

Таксама ў ліку найлепшых работ конкурсу — фатаграфія ціхаакіянскага шторму ў момант удару маланкі, зробленая пілотам авіякампаніі Ecuador Airlines Санцьяга Борха з вышыні ў 11 тысяч метраў, і здымак Чыа Лоўренса, які зняў варону, якая вырашыла ўпаляваць саву. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0