Набліжаюцца калядныя й навагоднія сьвяты, якія для многіх з нас стануць часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя «Arche» прымеркавала самы вялікі распродаж часопісаў і кніг, добра зьменшыўшы на іх цэны. Зьніжкі дасягаюць 65%!

Усяго на распродаж выстаўляюцца 36 папяровых выданьняў і 24 электронныя выданьні

(у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.

Усе выданьні ў рамках акцыі можна заказаць ад 14-га сьнежня 2016 г. да 14-га студзеня 2017 г.

Поўны пералік выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны на гэтай старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0