Фінляндыя звярнулася да эстонскага ўрада з прапановай супольнай пакупкі самаходнай артылерыі, піша партал defence24.pl.

Раней міністэрства абароны Фінляндыі абрала паўднёвакарэйскія самаходныя 155-мм гаўбіцы К9 вытворчасці Samsung Techwin.

Самаходная гаўбіца К9. Фота modernweapon.ru

Самаходная гаўбіца К9. Фота modernweapon.ru

Супольная пакупка новай баявой сістэмы за кошт павелічэння агульнай сумы кантракта дазволіць знізіць кошт пакупкі кожнай самаходкі.

Пакуль Эстонія не дала адказ на фінскую прапанову. Аднак у 2013 годзе фіны і эстонцы ўжо разам куплялі радарныя ўстаноўкі Ground Master 403.

Паўднёвакарэйскія гаўбіцы таксама збіраюцца купляць Нарвегія і Данія. Польскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab выкарыстоўваюць шасі самаходак К9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?