Парламент Арменіі прыняў законапраект «Аб кампенсацыі шкоды жыццю або здароўю вайскоўцаў пры абароне рэспублікі» і пакет сумежных законаў паведамляе meduza.io.

Ухваленыя парламентам дакументы, у ліку іншага, прадугледжваюць стварэнне спецыяльнага фонду для выплаты кампенсацый пацярпелым на службе вайскоўцам, а таксама сем'ям загінулых вайскоўцаў.

У гэты фонд кожны афіцыйна працуючы грамадзянін Арменіі павінен будзе пералічваць штомесяц 1000 драмаў (каля 2 даляраў ЗША). Таксама прадугледжана магчымасць добраахвотных ахвяраванняў.

Мяркуецца, што сем'і загінулых вайскоўцаў, а таксама вайскоўцы-інваліды I групы атрымаюць аднаразовую выплату ў 10 мільёнаў драмаў (каля 20 тысяч даляраў), а інваліды II групы - 5 мільёнаў драмаў (каля 10 тысяч даляраў). Гэтыя катэгорыі грамадзян таксама змогуць атрымліваць штомесячныя выплаты ў памеры ад 200 тысяч да 300 тысяч драмаў на працягу 20 гадоў.

Сярэдні намінальны заробак у Арменіі ў студзені-кастрычніку 2016 года складаў, па дадзеных Нацбанка, 185,7 тысячы драмаў (каля 387 даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0