Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы рашэнні аб кадравых назначэннях сярод кіраўнікоў МЗС і дыпламатычных прадстаўніцтваў.

«Мы сваю пазіцыю заявілі — гэта імперыя, вядучая краіна ў свеце, і мы павінны з імі мець добрыя адносіны. Але бегчы наперадзе паравоза і абяцаць тое, што мы ніколі не зробім, ні ў якім разе нельга, — падкрэсліў Лукашэнка. — Кірунак выбудоўвання з імі адносін вызначаны. Трэба па гэтым шляху ісці».

Было адзначана, што вераснёвая заява Аляксандра Лукашэнкі аб перамозе Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША не засталася ў гэтай краіне без увагі.

«Больш, чым мы, адкрыта і сумленна, ад душы, ніхто Трампа не падтрымліваў, — звярнуў увагу Лукашэнка. — Мы займалі пэўную пазіцыю і ад яе не адышлі. Мы шчыра і сумленна займалі гэту пазіцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?