На пажары на вуліцы Герасіменкі ў Мінску 15 снежня загінулі дзве жанчыны.

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, у 11.53 ад жыхароў дома па вул. Герасіменкі, 16, паступіла паведамленне пра дым у пад'ездзе. Пасля прыбыцця да месца выкліку першых падраздзяленняў пажарных было выяўлена, што на другім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў жылым пакоі двухпакаёвай кватэры адбылося загаранне маёмасці на плошчы 11 квадратных метраў.

У пакоі знойдзеныя два абгарэлыя трупы: гаспадыні кватэры і яе маці.

Работнікі МНС, выкарыстоўваючы маскі, спусцілі з верхніх кватэр па лесвічным маршы пяць чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей.

Эвакуявана 15 чалавек. Сярод іх пацярпелых няма.

Пажарам пашкоджана мэбля ў пакоі, закурана кватэра. Прычына трагедыі высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?