Палітолаг Аляксандр Шпакоўскі ў сябе ў фэйсбуку захоплена адгукнуўся на прызначэнне кіраўніка Кампартыі міністрам адукацыі. Шпакоўскі заклікае «зараз яшчэ пачысціць Міністэрства культуры, структуры Акадэміі навук, гуманітарныя факультэты ВНУ». «Гэта рэалізацыя нашага плана біць савецкай ідэяй па ўсім відам нацыяналізму», — абвяшчае Шпакоўскі.

«Чысткамі» ў эпоху «Вялікага тэрору» называлі рэпрэсіі супраць непажаданых элементаў.

«Савецкая ідэя» культывуецца толькі ў Беларусі. Астатнія краіны былога СССР, у тым ліку Расія, будуюць уласную нацыянальную ідэнтычнасць. Многія навукоўцы лічаць, што культывацыя «савецкай ідэі» непазбежна прывядзе ў будучыні да ліквідацыі незалежнасці Беларусі як краіны без асобнай тоеснасці.

Аляксандр Шпакоўскі лічыцца ў сваім асяродку прабеларускім, у адрозненне ад заходнерусаў. Шпакоўскі ўмее гаварыць па-беларуску і ў свой час выкладаў прынцыпова па-беларуску. У адрозненне ад Аляксея Дзерманта і арыштаваных публіцыстаў Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнкі, ён не супрацоўнічаў з Рэгнумам. Пры гэтым ён увесь час піша на фінансаваны Масквой сайт Sputnik, дзе ганарары нашмат перавышаюць сярэднебеларускі ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?