Чарга з 632 грузавых аўтамабіляў назіраецца на выезд з Беларусі ў Літву. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

gpk.gov.by

Паводле звестак на 16.00, у чарзе на беларуска-літоўскай мяжы перад пунктам пропуску «Катлоўка» знаходзяцца 100 машын, «Каменны Лог» — 330, «Беняконі» — 107, «Прывалка» — 95.

Павялічылася і колькасць фур на выезд з Беларусі ў Латвію. У чарзе 322 грузавыя аўтамабілі: 152 — перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» і 170 — перад «Урбанамі».

Што тычыцца польскага кірунку, на выезд з Беларусі назіраецца чарга з легкавых аўто. Перад пунктам пропуску «Брэст» стаяць 160 легкавых машын. Перад «Брузгамі» — 132 машыны, «Бераставіцай» — 123.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?