13 студзеня, у стары Новы год, «Ляпіс-98» дасць дадатковы канцэрт «На біс» у Prime Hall. Сёння, 16 снежня, а 13.00 квіткі паступілі ў продаж і праз тры гадзіны былі распрададзеныя, паведамляе tut.by.

Наступны канцэрт Міхалка пройдзе на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы краіны. 8 сакавіка Brutto выступіць у «Мінск-Арэне», дзе прадэманструе новую праграму Double Hot.

У праграму увайшлі найлепшыя трэкі Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0