У 2017 годзе Беларусь зьменшыць цану ўязной гадавой візы для грамадзян краін Шэнгенскай зоны. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў пасольствах Беларусі ў Вільні і Варшаве.

«Так, гэта праўда. Сёньня гадавая беларуская віза каштуе 150 эўра, неўзабаве яе цана зьменшыцца да 60 эўра. Цана аднаразовай візы мае застацца на тым жа ўзроўні — 25 эўра. Падрабязнасьці будуць пасьля Новага году», — распавяла супрацоўніца консульскага аддзела Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і ў пасольстве Беларусі ў Чэхіі — гадавая віза для грамадзянаў усіх краінаў ЭЗ будзе каштаваць 60 эўра. Цана аднаразовай візы застанецца тая самая — 60 эўра (выключэньне складаюць грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі, для якіх такая віза каштуе 25 эўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?