Савет Міністраў зацвердзіў некалькі адставак чыноўнікаў.

Намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч вызвалены ад пасады намесніка міністра інфармацыі ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка.

Уладзімір Матусевіч.

Уладзімір Матусевіч.

На яго месца, нагадаем, быў прызначаны Алесь Карлюкевіч, былы кіраўнік холдынга «Звязда».

Апроч таго, сышлі з пасадаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Пятро Балтруковіч і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка.

Пятро Балтруковіч.

Пятро Балтруковіч.

Адамушка — той самы чыноўнік, які нядаўна даваў вялікае інтэрв'ю на тэлеканале АНТ па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0