Самалёт ВПС Інданезіі Hercules C-130 пацярпеў катастрофу ў аддаленай правінцыі на ўсходзе краіны. Усе, хто знаходзіўся на яго борце, загінулі, паведамляе ВВС.
Улады кажуць, што на борце былі трое пілотаў і дзесяць чалавек вайсковага персаналу.
Кіраўнік ВПС краіны ў інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу заявіў, што магчымай прычынай аварыі сталі дрэнныя ўмовы надвор'я.
Самалёт павінен быў даставіць запас прадуктаў з горада Тыміка ў горад Вамена, аднак, не даляцеўшы зусім трохі да сваёй мэты, ён упаў у гарыстай мясцовасці раніцай у нядзелю.