Двое дзяцей выратаваныя пры пажары ў жылым доме ў Брэсце, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

Фота МНС

Фота МНС

Паведамленне пра пажар у аднапавярховым двухкватэрным доме па вул. Смірнова выратавальнікам паступіла 17 снежня ў 13.08. Калі першыя падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, з акна кватэры ішоў дым. Трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы суседцы. Да прыбыцця ратавальнікаў праз акно, якое адкрыў знутры старэйшы хлопчык, яна дапамагла выбрацца на вуліцу двум хлопчыкам 2008-га і 2014-га гадоў нараджэння.

У кватэры, дзе адбыўся пажар, на момант яго ўзнікнення дарослых не было: бацька хлопчыкаў пайшоў у краму за пакупкамі, маці была ў суседзяў. Калі адбылося ўзгаранне, старэйшы адкрыў акно і стаў клікаць на дапамогу.

У лічаныя хвіліны ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджанае ўнутранае аздабленне ваннага пакоя, пральная машына, пашкоджанае перакрыцце на плошчы 1 кв. м. Прычына пажару высвятляецца. Найбольш імавернай версіяй з'яўляецца кароткае замыканне электраправодкі ў працуючай пральнай машыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0