Невялікія ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 19 снежня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе воблачна. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 5 градусаў. Днём чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0