dw.com

Неабгрунтаваныя, жорсткія, бесчалавечныя і раптоўныя — такім чынам пра паліцэйскія праверкі напісалі імамы мячэцяў у Бруселі ў лісце прэм'ер-міністру рэгіянальнага ўрада ў бельгійскай сталіцы.

У лісце гаворыцца таксама пра забабоны і нянавісць у адносінах да мусульманскай грамадскасці. Бельгійскі міністр унутраных спраў сказаў, што ўсе праверкі праводзяцца ў адпаведнасці з законам.

Бельгія змяніла свае правілы пасля крытыкі, што ўлады не спраўляюцца з барацьбой супраць тэрарызму, што цярпліва ставяцца да радыкальных ісламскіх імамаў, якія заклікаюць да нянавісці і падбухторваюць да гвалту.

Месяц таму мячэць у раёне Маленбек, вядомым як рассаднік тэрарыстаў, была закрытая. У ёй сустракаліся тыя, хто планаваў тэракты ў сакавіку ў Бруселі і ў лістападзе мінулага года ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?