У расійскім Іркуцку ад атручвання настойкай глогу (вядомай яшчэ як «баярышнік») працягваюць паміраць людзі.

Як паведамляюць расійскія СМІ, памерла 33 чалавекі, усяго атруцілася прынамсі 42.

Раней Следчае ўпраўленне СК Расіі па Іркуцкай вобласці завяло крымінальную справу па факце смерці людзей.

Іркуцк — гэта горад у Прыбайкаллі, там жыве 625 тысяч чалавек. Іркуцк — вялікі цэнтр вайсковай авіяцыйная прамысловасці. Там яшчэ з пачатку ХХ стагоддзя жыве вялікая беларуская дыяспара.

У склад канцэнтрату для ваннаў «Глог», які, па версіі следства, стаў прычынай гібелі 33 жыхароў Іркуцка, уваходзілі антыфрыз і метанол, паведамілі ў Расалкагольрэгуляванні.

Замест належных 93% спірту этылавага і экстракту глогу вадкасць змяшчала метылавы спірт і антыфрыз.