У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД — «амерыканкі» — былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, буйных кіраўнікоў, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай БССР. Іх невінаватасць была пазней прызнаная нават савецкімі судамі.

Як праз малую «амерыканку» магла прайсці цягам некалькіх гадзін такая колькасць людзей? «Хіба гэта рэкорд? Бывала ўвосень 1937-га, і 200, і 250 чалавек за ноч забівалі, — кажа даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў. — Не забывайцеся, што ў будынку НКВД БССР былі (і застаюцца) сутарэнні на некалькі падземных паверхаў. Ахвяры былі змучаныя катаваннямі, многія не маглі ісці. Іх валаклі на расстрэл. Целы пасля вывозілі грузавікамі. Не так, як Быкаў пісаў у «Жоўтым пясочку» — пяць чалавек едуць у машыне. Грузавік для Мінска 1930-х быў як касмічны карабель. Трамбавалі па 50 целаў у кузаў і везлі».

Дзе могуць ляжаць ахвяры восені 1937-га? «Мне інтуіцыя падказвае: яны ў Лошыцы, — кажа Маракоў. —

У Парку Чалюскінцаў у 1937-м ужо не маглі хаваць. Там ад пачатку 1930-х будавалі парк, а пасля там было папулярнае месца вячэрняга адпачынку моладзі. Застаюцца Курапаты ці Лошыца. Каля Лошыцы жылі нашы сваякі, яны расказвалі, што менавіта ў тыя гады туды вазілі расстраляных, закопвалі».

«Узаконеныя» масавыя расстрэлы якраз пачаліся ў 1937-м, кажа Маракоў. У грамадзянскую вайну, у 1920-я таксама расстрэльвалі, але без лішніх «фармальнасцяў».

Што было пасля з катамі? «Некаторыя вар’яцелі, — расказвае даследчык. — Здзяйснялі самагубствы. Асабліва многа пастралялася пасля смерці Сталіна.

Былі выпадкі ў «НКВДысцкім доме» на рагу пр. Незалежнасці і Кісялёва…»

Дзядзька даследчыка, паэт Валерый Маракоў, таксама быў расстраляны між 28 і 30 кастрычніка. Але родным пра гэта не паведамілі.

«Усё было засакрэчана — 20 гадоў ніхто нічога не ведаў. Бабуля (маці Валерыя Маракова — НН) яшчэ ў 1938-м, 1939-м насіла перадачы ў турму. Спячэ блінчыкі, купіць масла да іх, і нясе. А там перадачу прымаюць…»

Сядзеў у турме і бацька паэта — Дзмітрый Захаравіч. «Дзеда ўзялі ў 1935-м, далі пяць гадоў. А адсядзеў дванаццаць. Толькі тое выратавала ў лагеры ў Шахтах, што вучыў начальніцкіх дзяцей у шашкі гуляць — быў моцны шашыст.

Пенсію яму, былому вязню, не плацілі да смерці. Затое ў 1960-я пачалі плаціць бабулі за смерць яе сына — 30 рублёў у месяц…

Пра гібель Валерыя Маракова стала вядома толькі пасля смерці Сталіна.

Нават дзіўна, як да таго мільёны расстраляных удавалася захоўваць у таямніцы.

Мне гадоў пяць было,

я помню, была даведка пра рэабілітацыю — памерам у палову ліста А4. На ёй без усякіх прабачэнняў напісана — «рэабілітаваны». Рэабілітаваны — і што? Дзе чалавек?»

Маракоў пэўны, што

рана ці позна ў Курапатах, Лошыцы, у іншых месцах забойства бязвінных людзей, абавязкова будуць мемарыялы.

Пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў памёр раніцай 17 снежня.

Пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў памёр раніцай 17 снежня.

* * *

Спіс расстраляных (паводле Вікіпедыі)

1. Абухоў Барыс Аляксандравіч

2. * Арабей Мікалай, загадчык аддзела школ ЦК КП(б)Б

3. Аронаў Навум Мееравіч

4. * Аўгусціновіч Анатоль, начальнік упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР

5. Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Менскага Белпэдтэхнікума

6. Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч

7. Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР

8. * Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР

9. Бейлін Саламон Хаімавіч

10. Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч

11. * Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык

12. Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР

13. * Вайноў Віктар, журналіст

14. * Варончанка Аляксандар, наркам асветы

15. Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч

16. Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч

17. Вольны Анатоль, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі

18. Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч

19. Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч

20. * Галавач Платон, празаік

21. Гейштэрн Антон Міхайлавіч

22. * Гершон Іосіф, намесьнік наркама асветы БССР

23. Гінзбург Якаў Яфімавіч

24. Госін Абрам Мендзелевіч

25. Гурскі Канстанцін Іосіфавіч

26. Гурэвіч Нохман Гіршавіч

27. * Дзеніскевіч Мікалай, другі сакратар ЦК КП(б)Б

28. Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч

29. Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.

30. Дракахруст Абрам Генрыхавіч

31. Дудар Алесь, паэт

32. * Дунец Хацкель, крытык і публіцыст

33. Елянсон Гірш Борухавіч

34. Ермакоў Мікалай Паўлавіч

35. Жывуцкі Іван Сцяпанавіч, настаўнік

36. Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута

37. Зарэцкі Міхась, празаік

38. Зянковіч Аляксандр Сазонавіч

39. Іваноў Аляксандр Васільевіч

40. Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»

41. * Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б

42. Каваль Васіль, празаік

43. * Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР

44. * Кандрашук Мікалай, начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР

45. Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга

46. Капітанакі Міхаіл Васілевіч

47. * Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзяяч, педагог, публіцыст

48. Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі

49. Качанаў Герасім Антонавіч

50. Кляніцкі Віктар Сямёнавіч

51. Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт

52. Кудзелька Іосіф Фадзеевіч, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР

53. * Кульбак Майсей, празаік

54. Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар

55. * Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б

56. * Лашкевіч Леанард, намеснік наркама Наркамата саўгасаў БССР

57. Левін Аляксандар Самойлавіч, літаратурны крытык

58. Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык

59. Лейбін Піня Майсеевіч

60. Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч

61. Лукашонак Мікіта Сяргеевіч

62. Лявонны Юрка, паэт

63. Ляйбовіч Хаім Элясавіч

64. Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ

65. * Ляўкоў Максім, наркам юстыцыі БССР

66. Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

67. * Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б

68. Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю

69. Маракоў Валерый Дзмітрыевіч, паэт

70. Маргелаў Сцяпан Прохаравіч, загадчык секцыі геаграфіі Інстытута эканомікі АН БССР

71. Марголін Міхаіл Саламонавіч

72. * Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, чалец ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)

73. Масленікаў Павал Аляксандравіч

74. Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч

75. Мірлін Абрам Навумавіч

76. Міснікоў Мікалай Данілавіч

77. * Міхайлаў Дзям’ян, кансультант Упраўлення справамі СНК БССР

78. Міхееў Мікалай Іванавіч

79. * Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР

80. Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт

81. Мухін Павал Максімавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

82. Навахрэст Якаў Пятровіч

83. Нёманскі Янка, празаік, грамадскі дзяяч

84. Несцяровіч Іван Іванавіч

85. Падсявалаў Іван Іванавіч

86. Паплыка Іван Майсеевіч

87. Пасмарнік Іван Майсеевіч

88. * Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах

89. Півавараў Зяма, паэт

90. Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч

91. Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч

92. * Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік

93. Пурыс Ізраіль Лейзеравіч

94. Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч

95. Пуцінцаў Іван Андрэевіч

96. Пятрашын Кузьма Рыгоравіч

97. Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч

98. Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута

99. Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч

100. Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута

101. Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намеснік наркама земляробства БССР

102. Сарокаш Іван Усцінавіч

103. Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыята СНК БССР

104. Старынскі Васіль Сямёнавіч

105. Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік

106. Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120

107. Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч

108. Сялоў Дзьмітры Паўлавіч, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР

109. Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску

110. Таненбаўм Мірон Барысавіч

111. Таўбін Юдаль Абрамавіч, паэт

112. Троцкі Іван Васілевіч

113. Трумпацкі Эля Хацкелевіч

114. * Турлай Андрэй, наркам саўгасаў БССР

115. Успенскі Яўген Канстанцінавіч, фізік

116. Фалкін Рыгор Якаўлевіч

117. Фінкельштайн Аба Алтэравіч

118. Фломбаўм Яўсей Еўнавіч

119. * Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР

120. Харлац Дзмітры Сямёнавіч

121. * Харык Ізі, паэт

122. Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык

123. Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч, наркам асветы

124. Чарняк Мікалай Платонавіч

125. Чарот Міхась, паэт

126. Чачура Канстанцін Георгевіч

127. Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык

128. Шапіра Юдаль Ісакавіч

129. Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст

130. * Юдэльсон Арон, паэт

131. Юлькін Якаў Веньямінавіч

132. * Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?