Ад атручвання канцэнтратам для ваннаў «Глог» у бальніцах Іркуцка памерлі яшчэ чатыры чалавекі. Усяго ад атручвання загінулі 53 чалавекі, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя рэгіёну.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што на шпіталізацыі знаходзяцца 26 чалавек, адзін з якіх ад шпіталізацыі адмовіўся.