У гэтым жа дакуменце прапісалі і іншы абавязак для мінчан — прыбіраць тэрыторыю вакол свайго прыватнага дома да сярэдзіны праезнай часткі. TUT.BY піша, як трактаваць гэтую норму.

Мінулыя Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання горада Мінска дзейнічалі ад 2013 года. Новыя ж прынялі ў лістападзе 2016-га і шмат у чым яны дублююць папярэднія. Аднак ёсць і адрозненні.

Цяпер у Правілах прапісалі абавязак уласнікаў прыватных дамоў ці кватэр у блакіраваных дамах прыбіраць не толькі тэрыторыю свайго зямельнага ўчастка, але і прылеглую да яго праезную частку дарогі.

Гэтая норма не новая. Проста раней абавязак прыбіраць прылеглую тэрыторыю замацоўвалі за кіраўнікамі адміністрацыі раёнаў на падставе закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні». Але вось ўборка дарогі да сярэдзіны праезнай часткі можа выклікаць нямала пытанняў. Як патлумачылі ў адміністрацыі Савецкага раёна, гэтую норму не варта трактаваць літаральна.

У адміністрацыі кажуць, што паколькі «Гаррамаўтадар» прыбірае вуліцы ў Мінску нармальна, то патрэбы рабіць гэта грамадзянам няма. Але гаспадар хаты павінен чысціць, напрыклад, снежны борцік на краі праезнай часткі пасля таго, як па вуліцы прайшла тэхніка.

Кантралююць жа ўборку прылеглых да дамоў тэрыторый мясцовыя адміністрацыі. Напрыклад, у Савецкім раёне рабочыя групы аб'язджаюць прыватны сектар па два разы на тыдзень. За неналежны стан тэрыторыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0