Раман Мянцюк
Беларускія і расейскія праваахоўныя органы затрымалі ў Маскве Рамана Менцюка, які зьяўляецца вінаватым у дарожным здарэньні на трасе Менск—Мікашэвічы, калі ДАІ выставіла так званы «жывы шчыт».

Затрыманая таксама жонка Менцюка Вольга. Цяпер ідзе падрыхтоўка дакумэнтаў для выдачы іх праваахоўным органам Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

2 сакавіка п’яны Раман Мянцюк кіраваў машынай на хуткасьці 160 кілямэтраў і быў спынены «жывым шчытом», арганізаваным ДАІ. Пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі «жывы шчыт», засуджаныя да двух гадоў зьняволеньня ўмоўна.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Сьмяротнікі па волі ДАІ
Мянцюк зьнік
Загаварылі новыя ахвяры «жывых шчытоў»
Паказальны працэс над «стрэлачнікамі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0