За літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125 годдзю Максіма Багдановіча, пратаколы складзеныя як мінімум на чатырох сябраў руху «За свабоду», у тым ліку на старшыню арганізацыі Юрася Губарэвіча, паведамляе прэс-служба руху.

Усіх актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле (а Губарэвіча і ў арганізацыі) у несанкцыянаваным пікеце 9 снежня ля помніка Максіма Багдановіча.

Парушэнне выразілася ў «сумеснай масавай прысутнасці» па ўказаным адрасе. Актывіста руху «За Свабоду» Аляксея Саевіча таксама абвінавачваюць у тым, што ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг і чытаў вершы.

«Абсурдная логіка ўладаў. Калі афіцыёзнае мерапрыемства, то можна нагнаць студэнтаў, вайскоўцаў, якія там сумавалі. А калі людзі праявілі ўласную ініцыятыву, за гэта яны трапляюць пад рэпрэсіі. Усё што не дазволена, усё забаронена», - пракаментаваў атрыманні пратаколаў Юрась Губарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0