Лідзія Ярмошына прызначана старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з наступным узгадненнем яе прызначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 снежня.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Членамі ЦВК таксама прызначаныя Алена Дмухайла, Вадзім Іпатаў, Сяргей Каліноўскі, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.

Афіцыйна тэрмін паўнамоцтваў Ярмошынай на пасадзе старшыні [узначальвае яна Цэнтрвыбаркам са снежня 1996 г.] сканчаўся 20 снежня, але тыдзень таму стала ясна, што яна застанецца кіраваць ЦВК.

«У прынцыпе, я ўспрыняла яе [навіну пра перапрызначэнне] з задавальненнем. Па-першае, я лічу, што любому чалавеку прыемна, калі яго цэняць і лічаць у пэўным плане незаменным. Па-другое, я яшчэ, напэўна, занадта маладая душой, каб сядзець на пенсіі і вязаць шкарпэтачкі», — заявіла тады Л. Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0