Выбухнула бомба, а канцэрт не спынілі. Як так?

Іначай узьнікла бы паніка і цісканіна, маўляў, выбар быў рацыянальны. Для падмацаваньня прыводзіцца касьмічная лічба гледачоў - нібыта аж кожны трэці жыхар сталіцы сабраўся слухаць парад папсы (апытайце сваіх знаёмых - быў там кожны трэці?).

Але ж ніхто не замінаў абвесьціць, што застаюцца апошнія дзьве песьні, скараціць праграму. Між тым, як вымушаныя - праз 4 дні, толькі пасьля зьліву сілавікамі інфармацыі ў незалежныя СМІ - прызнаць улады, першую бомбу выявілі гледачы за дзьве гадзіны да выбуху другой! Дзьве гадзіны! А канцэрт не скамечылі нават пасьля выбуху.

Усе інструкцыі былі парушаныя двойчы. Вар'ят патэлефануе, скажа - на вакзале бомба, і ўсіх эвакуіруюць, а тут прысутнічае кіраўнік дзяржавы, імпрэза найвышэйшай ступені аховы - і нуль рэакцыі.

Здаецца, улады ў той сытуацыі больш думалі пра піяр, а не пра людзей. Пра імідж сваёй стабільнасьці, пра карцінку. І рашэньне прымала не міліцыя, іначай яно было б напэўна іншым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?