Адным з затрыманых па гучнай карупцыйнай справе кампаніі «БелАВМ» стаў намеснік дырэктара Мікалай Рамановіч. Яго падазраюць у суўдзеле пры перадачы хабару кіраўніцы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як выявілася, Рамановіч — гэта той самы праваслаўны мецэнат, які будаваў царкву на беразе возера Балдук. Гэта тэрыторыя гідралагічнага заказніка «Швакшты», дзе будаўніцтва забаронена. Праціўнікі будаўніцтва бачылі ў будаўніцтве нахабную спробу пашырыць тэрыторыю — побач знаходзілася лецішча Рамановіча.

Ідэя выклікала пратэст мясцовых жыхароў — у найбліжэйшай вёсцы жывуць адны каталікі —і прадстаўнікоў грамадскасці.

Пабудова храма і летніка вакол яго разбурала запаведнасць унікальных мясцін.

Электронную петыцыю з патрабаваннем спыніць будаўніцтва храма падпісалі больш за 16 тысяч чалавек. Тым не менш, суд стаў на бок Рамановіча, і будоўля пачалася.

Фота Ігара Пастухова.

Фота Ігара Пастухова.

Ці працягнецца фінансаванне пасля затрымання бізнэсмена, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?