Алесь Круткін

Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1‑га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з‑за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсытэту.

Падставай для выключэньня маладафронтаўца стала парушэньне ўнутранага распарадку ўнівэрсытэту, што выяўлялася ў шматлікіх затрыманьнях і неаднаразовай адміністрацыйнай адказнасьці Алеся.

За актыўную палітычную дзейнасьць Алесь Круткін двойчы атрымліваў строгія вымовы ад адміністрацыі, і яму нават было прапанавана перавесьціся на завочнае навучаньне, ад чаго маладафронтавец адмовіўся.

Адзначым, што Алесь зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі Беларусі і ва ўнівэрсітэт быў прыняты без уступных выпрабаваньняў. На сваім курсе Алесь Круткін лічыцца найлепшым навучэнцам.

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0