Гарадзенскія ўлады канчаткова выдзелілі зямельны пляц для будаўніцтва Генэральнага консульства Літоўскай Рэспублікі, паведамляе bulletinonline.org У цяперашні час яно месьціцца на першым паверсе жылога дому па вуліцы Горкага.

Пляцоўку ў гістарычнай забудове ў трохкутніку паміж вуліцамі Міхася Васілька, Паўлоўскага і Кірава нядаўна цалкам ачысьцілі ад будынкаў гаспадарчага прызначэньня. Атрымаўся досыць вялікі па плошчы зямельны ўчастак. Летась на гэтым месцы яшчэ стаяў былы паравы млын царскіх часоў. Некалькі гадоў ён зусім не выкарыстоўваўся, паколькі будынак быў у лядашчым стане. У час леташняй грамадзкай кампаніі па абароне камяніц, якія ўлады вырашылі разбурыць, ля млына праводзілі акцыі студэнты, іх затрымлівала міліцыя. Падчас мастацкага пленэру напаўразбураны гмах намаляваў вядомы мастак Алесь Пушкін.

З выкарыстаньнем інфармацыі bulletinonline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0