Кіраўнік Беларусі прызначыў новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама першага намесніка гэтай структуры. Імі сталі Наталля Качанава і Максім Рыжанкоў адпаведна. На нарадзе таксама прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Валерый Міцкевіч, памочнік прэзідэнта Мікалай Корбут і прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэформу ўнутры Адміністрацыі. Найперш ён лічыў, што трэба скасаваць пасаду аднаго з намеснікаў — па ідэалогіі. Цяпер за гэтую працу адказвае былы бээрэсэмаўскі лідар Ігар Бузоўскі, якога прызначылі два гады таму.

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Бузоўскі. Фота grodnonews.by.

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Бузоўскі. Фота grodnonews.by.

Функцыі Бузоўскага Лукашэнка прапануе падзяліць паміж новым першым намеснікам Адміністрацыі Максімам Рыжанковым («Культура, спорт, ахова здароўя — аснова нашай ідэалогіі»), а таксама Наталляй Эйсмант. Што тычыцца Эйсмант, то пра яе кіраўнік краіны сказаў: «Яна чалавек ужо дасведчаны, але крыху недазагружаны і ўладнымі, і арганізацыйнымі паўнамоцтвамі. Таму яе важна ўцягнуць у гэты вір».

«Я проста выказваю сваё меркаванне, але вы там паглядзіце», — адзначыў Лукашэнка. Аднак можна не сумнявацца, што ў выніку ўсё так і будзе.

Намеснікамі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта на сёння з’яўляюцца: Валерый Міцкевіч (адказвае за юрыдычную сферу), Мікалай Снапкоў (эканоміку) і Ігар Бузоўскі (ідэалогія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?