З пачатку новага года пачынае дзейнічаць норма Падатковага кодэкса, накіраваная на спагнанне ПДВ з замежных электронных сэрвісаў, якія аказваюць у тым ліку паслугі пасрэднікаў на тэрыторыі Беларусі (сэрвіс Uber звязвае кіроўцаў і пасажыраў), паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

Прадстаўнікі Uber ў Беларусі паведамілі, што ў іх няма планаў па павышэнню коштаў на паездкі ў Мінску. Раней яны неаднаразова заяўлялі, што Uber не з'яўляецца службай таксі, паколькі не наймае кіроўцаў і не мае аўтапарка.

Ад пачатку 2017-га стаўка ПДВ 25% (на сённяшні дзень — 20%) будзе ўжывацца пры рэалізацыі паслуг электрасувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0