(Ад нашых карэспандэнтаў)

Пінскі паліцмэйстар, Чарнаглазаў, па прыгаворы губэрнатара адбыў сямідзённы арышт. На яго, кажуць, было шмат жалаб.

* * *

Ігумен, Менск. губ. Даўно ўжо людзі пагаварывалі, што ў нашым гарадку ня ўсё ладна, аж вось цяпер выявілася, у чым прычына. Благая хвароба расшырылася паміж жыцялёў, што меставы доктар павінен быў зьвярнуцца да лекарскага аддзелу з паведамленьнем, што хвароба прымае грозную меру.

«НН». 1911. №18–19

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0