Самалёт A320 лівійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways захоплены згоншчыкамі. Авіялайнер, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, прызямліўся ў аэрапорце Мальты.

Times of Malta

Times of Malta

14:40

На борце самалёта, які рухаўся з лівійскага горада Себа ў Трыпалі, знаходзяцца 118 чалавек разам з членамі экіпажу.

Па дадзеных мальтыйскіх СМІ, на борце двое згоншчыкаў, якія пагражаюць падарваць самалёт. Якія патрабаванні яны выстаўляюць, пакуль невядома.

***

Усе рэйсы ў аэрапорце Мальты адменены. У прыватнасці, паведамляе Times of Malta, на няпэўны час адкладзеныя рэйсы Ryanair і Lufthansa, якія рыхтаваліся да вылету.

Дзевяць рэйсаў, якія накіроўваліся на Мальту, пераведзены ў аэрапорт Катаніі на востраве Сіцылія.

***

14:55

У чалавека, які захапіў самалёт, ёсць ручная граната. Мяркуецца, што згоншчык з'яўляецца паслядоўнікам Кадафі.

14:59

Прэм'ер міністр Мальты пацвердзіў, што на борце знаходзяцца 111 пасажыраў: 82 мужчыны, 28 жанчын і 1 дзіця.

15:18

СМІ паведамілі пра патрабаванні захопнікаў самалёта. Паводле паведамлення партала «Эль-Біляд», захопнікі заявілі, што належаць да лівійскай групоўкі «Аль-Фаціх аль-Джадыд» і патрабуюць вызваліць з турмы сына Муамара Кадафі Сейфа аль-Іслама.

15:20

Паведамляецца, што згоншчыкі пагадзіліся адпусціць пасажыраў самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0