Гурт «J:морс» прэзентаваў кліп на песню «Блізка» — першы сінгл з новага альбома, які павінен выйсці ў 2017 г. Беларускамоўны трэк распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас.

«Мы жывем у эру ідэалаў, што імкліва адыходзяць, аднадзённых міфалагем і лічбавай ахлакратыі. Пакажыце мне чалавека, які час ад часу не стамляецца ад гэтага? Каму не хочацца спыніцца, аддыхацца і падумаць пра тое, што для яго істотна на самой справе… Нас занадта шмат падзяляе ў сучасным свеце, але ёсць рэчы, якія нас аб’ядноўваюць. Гэтая песня пра іх, — кажа лідар гурту Уладзімір Пугач. — Зараз мне наогул цікава пісаць менавіта пра тое, што дае надзею і веру ў новы дзень. Таму мяркую, што і альбом будзе больш аптымістычным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?