Войскі тэрытарыяльнай абароны змогуць разам з сухапутнымі войскамі праводзіць ваенныя дзеянні на сушы, антытэрарыстычныя аперацыі, змагацца з наступствамі прыродных і тэхнагенных катастроф. Таксама жаўнеры будуць весці інфармацыйную і асветніцкую дзейнасць.

Фота wikimedia.org

Фота wikimedia.org

Цягам некалькіх гадоў Міністэрства абароны плануе стварыць 17 брыгад ТА — па адной у кожным ваяводстве і дзве — у Мазавецкім. Найперш брыгады будуць стварацца на ўсходняй мяжы: у Люблінскім, Падляскім і Падкарпацкім ваяводствах. Чатыры батальёны створаць у гарадах Люблін, Беласток, Жэшуў і Седльцы.

Чакаецца, што ў 2018 годзе тэрытарыяльная абарона будзе налічваць каля 35 тысяч жаўнераў, у 2019 годзе — каля 53 тысяч. Стварэнне новага віду ўзброеных сіл абыдзецца прыкладна ў 820 мільёнаў еўра.

Жаўнерам тэрытарыяльнай абароны пры мабілізацыі будуць плаціць столькі ж, колькі прызваным рэзервістам арміі. Таксама кожны месяц цывільнага жыцця яны будуць атрымліваць выплаты ў памеры ад 500 (шарагоўцы) і ад 600 (афіцэры) злотых «за баявую гатоўнасць».

Такім чынам агульная колькасць службоўцаў ва ўзброеных сілах Польшчы павялічыцца ў бліжэйшыя гады прыкладна ў 1,7 раза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?