Фота AFP

Фота AFP

Па дадзеных прызнанага міжнароднай супольнасцю ўрада Лівіі, двое захопнікаў Airbus A320, якія з'яўляюцца прыхільнікамі зрынутага прэзідэнта Лівіі Муамара Кадафі, прасілі аб прадастаўленні палітычнага прытулку на Мальце.

Да таго, як здацца, захопнікі лівійскага самалёта адпусцілі ўсіх пасажыраў і экіпаж лайнера. Як паведамляў раней Джозэф Мускат, першымі борт захопленага лайнера пакінулі жанчыны і дзеці.

На борце лівійскага самалёта, які выконваў ўнутраны рэйс, знаходзіліся 111 пасажыраў і 7 членаў экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе пасажыры — грамадзяне Лівіі, паведамляе BBC.

На борце захопленага лівійскага лайнера засталіся захопнікі і члены экіпажа

Захоплены самалёт A320 лівійскіх авіяліній з 111 пасажырамі на борце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0