У Палацы прафсаюзаў, што на Кастрычніцкай плошчы, адчыніўся музей мініяцюр «Краіна міні». У самым цэнтры горада цяпер можна даведацца пра гістарычную спадчыну Беларусі ў маленькім выглядзе. 

«Краіна міні» — першы ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр нацыянальных славутасцяў, з кожнай з якой звязаны знакавыя для краіны падзеі. На сённяшні момант у музеі 15 мініяцюр. Уладальнікі плануюць пашырыць калекцыю да 70-ці.

Усяго столькі інструментаў выкарыстоўваецца для распрацоўкі макета. У сярэднім на распрацоўку адной экспазіцыі сыходзіць каля месяца.

Усяго столькі інструментаў выкарыстоўваецца для распрацоўкі макета. У сярэднім на распрацоўку адной экспазіцыі сыходзіць каля месяца.

Музей, акрамя ўсяго, яшчэ і адаптаваны пад сучасныя тэхналогіі. На шматлікіх мініяцюрах усталявана кнопка для уключэнне начнога і дзённага часу ўнутры экспазіцыі. Але асноўным крокам наперад з'яўляецца тое, што ўладальнікі музея выпусцілі спецыяльную аплікацыю, пры дапамозе якой можна даведацца карысную інфармацыю пра кожную з славутасцяў, даведацца, як туды дабрацца і дзе можна пераночыць. 

Якія беларускія славутасці можна пабачыць у новым музеі? «Наша Ніва» сфатаграфала некаторыя з іх.

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (в. Жыровічы, Гродзенская вобласць; XVI ст.)

Мікалаеўская царква (г. Магілёў, XVII ст.)

Лідскі замак (г. Ліда, XIV ст., Гродзенская вобласць)

Крэўскі замак (Крэва, Гродзенская вобласць, XIV ст.)

Брэсцкая крэпасць (г. Брэст, XX ст.)

Палац Пуслоўскіх (Косава, Брэсцкая вобласць, XIX ст.)

Белавежская пушча і сядзіба «Віскулі» (Брэсцкая вобласць, XX ст.)

Камянецкая вежа (г. Камянец, Брэсцкая вобл., XIII ст.)

Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі (г. Гомель, канец ХVІІІ ст.)

Таксама ўладальнікі зрабілі адмысловы беларускі куток, дзе можна зрабіць сэлфі, ці сфоткацца ў старое беларускае люстэрка.

І, безумоўна, які музей без сувеніраў? У музеі «Краіна міні» можна набыць працы айчынных рамеснікаў, вопратку і аксэсуары ад symbal.by.

Музей знаходзіцца па адрасе пр-т Незалежнасці, 25. Час працы — штодзённа з 11:00 да 20:00. Для грамадзян Беларусі ўваход будзе каштаваць 7 рублёў, замежнікам — 14 рублёў, школьнікам, студэнтам і пенсіянерам — 5 рублёў. Паслугі экскурсавода — 8 рублёў, групе ад 8 чалавек — бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?