«На Самсона дождж — сем тыдняў то ж», — казалі нашы продкі.
Іншымі словамі, дажджыць будзе да сярэдзіны верасня, паведамляе газэта Свабода.
***
Тым часам ёсьць два дыямэтральныя прагнозы надвор'я на найбліжэйшыя дні.
Інтэрфакс-Захад са спасылкай на Беларускі гідрамэтцэнтар зазначае, што тэмпэратура паветра ў найбліжэйшыя дні па краіне апусьціцца да 10-15 градусаў. Халоднае надвор'е, амаль такое як у красавіку, будзе ў пачатку наступнага тыдня.
А вось на сайце Белгідрамэтцэнтру абсалютна іншыя зьвесткі. У Менску ў нядзелю +30-+32, а ў аўторак -- +33-35.
І каму верыць?