Зніжкавы ажыятаж у крамах, цацачныя яслі каля храмаў, яліны на плошчах.
25 снежня пачынаецца марафон калядных свят: Нараджэнне Хрыстова адзначаюць каталікі і пратэстанты.
Добрых свят і вам, чытачы, зычыць Наша «Ніва»! Вясёлых Каляд і шчаслівага будучага года!
Мінск. Дызайнерскія ялінкі каля Ратушы.
Такую незвычайную яліну каля Філармоніі паставіў МТС — паводле эскіза 11-гадовай школьніцы.
ЦУМ сёння прапаноўваў зніжкі 17% на ўсе тавары, што прывяло да наплыву кліентаў.
Святочны праспект Незалежнасці.
Чырвоны касцёл рыхтуецца да святочнай імшы.
Яслі каля Катэдры…
…і каля Чырвонага касцёла.
Ялінка ў новым ГЦ «Галерэя», што каля Нямігі.
Мінскі чыгуначны вакзал.
Кастрычніцкая плошча.
Каля рэзідэнцыі прэзідэнта.
Унутраны дворык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Санта прыехаў пад зямлю, у гандлёвы цэнтр «Сталіца».





