Міністэрства абароны Расіі на сваім сайце апублікавала спіс усіх, хто знаходзіўся на борце самалёта Ту-154, які ляцеў у сірыйскую Латакія.
Сярод іх — 64 прадстаўнікі ансамбля імя Аляксандрава, дзевяць прадстаўнікоў СМІ (Першы канал, НТВ і тэлеканал «Звезда»), восем вайскоўцаў, двое федэральных дзяржаўных грамадзянскіх служачых, восем членаў экіпажа, а таксама выканаўчы дырэктар Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка, больш вядомай як Доктар Ліза.
Раней Першы канал, тэлеканалы «Звезда» і НТВ пацвердзілі, што на борце Ту-154 былі іх здымачныя групы.
Каля Сочы разбіўся самалёт з расійскімі артыстамі і журналістамі, якія ляцелі ў Сірыю





