Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай у Расіі.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Абмежаваныя таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.

У Расіі 26 снежня аб'яўлены днём агульнанацыянальнай жалобы па загінуўшых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0