У эфіры канала «Беларусь-1» былі паказаныя фрагменты інтэрв'ю Мікалая Лукашэнкі.
Сярод іншага, у кадр трапіў раяль — сын прэзідэнта грае на гэтым інструменце і нават дае канцэрты ў Доме ветэранаў.
Колькі каштуе той раяль?
Супаставіўшы выявы інструментаў, мы прыйшлі да высновы, што ў кадры Мікалай сядзіць ля YAMAHA GB1K PWH.
Цана на яго на беларускіх сайтах — 361 мільён старых рублёў, альбо 36 тысяч новых, што прыкладна каля 18 тысяч даляраў.





