Джон Маккейн

Філ Грэм

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн прыгразіў адправіць свайго дарадцу ў эканамічных пытаньнях Філа Грэма (Phil Gramm) паслом у Беларусь, паведамляецца на сайце CNN. Нагодай для гэтага сталі рэзкія выказваньні Грэма ў інтэрвію выданьню The Washington Post.

Калі журналісты спыталі Маккейна, ці зойме Грэм у выпадку перамогу рэспубліканца на выбарах які‑небудзь пост у прэзыдэнцкай адміністрацыі, сэнатар заявіў:

«Я ўсур’ёз разгледжу ягоную кандыдатуру на пасаду пасла ў Менску. Праўда, ня ўпэўнены, што жыхарам Беларусі гэта спадабаецца».

У згаданым інтэрвію Філ Грэм заявіў, што амэрыканцы сталіся «нацыяй ныцікаў», а краіна зазнае «мэнтальную рэцэсію». Пазьней ён патлумачыў, што меў на ўвазе не шараговых грамадзян ЗША, а палітыкаў, але ягоныя камэнтары ўжо былі ўспрынятыя грамадзкасьцю як абразьлівыя. Джон Маккейн адцеміў, што Грэм ня ёсьць ягоным афіцыйным прадстаўніком і не выражае ягоны пункт гледжаньня.

Інтэрвію Грэма дало супару Маккейна Бараку Абаму магчымасьць зрабіць шэраг крытычных заўваг у адрас самога Маккейна, ягонага дарадцы й Рэспубліканскай партыі ў цэлым.

Паводле lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0