Увечары 10 ліпеня з станцыі мэтро "Уручча" былі эвакуяваныя ўсе пасажыры і на 30 хвілін спынены рух цягнікоў на станцыях "Уручча", "Барысаўскі тракт" і "Усход".

Гэта адбылося, калі у 20.25 супрацоўнік службы аховы мэтрапалітэну знайшоў на плятформе станцыі "Уручча" дыплямат чорнага колеру. Высьветліўшы, што гаспадара рэчы побач няма, міліцыянт выклікаў сапёраў. Аднак празь дзьве хвіліны паступіла інфармацыя пра зварот грамадзяніна, які забыўся свой дыплямат у мэтро.

Пераканаўшыся, што ў кейсе асабістыя рэчы, яго аддалі гаспадару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?