Мінулай ноччу над Віцебскам ізноў лунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Ён быў замацаваны на даху жылога чатырохпавярховага дому па вуліцы імя газэты «Праўда» і правісеў некалькі гадзін, пакуль яго не заўважылі міліцыянты.

Паводле віцебкага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка, якую мусілі прачытаць ахоўнікі правапарадку. Спадар Хамайда працытаваў яе, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы:

«Выбухі са шматлікімі ахвярамі у 2005 годзе ў Віцебску і 3 ліпеня ў Менску — гэта злачынствы супраць беларускага народу. Кім бы гэтыя злачынцы не былі і колькі б часу ні мінула, яны не пазьбегнуць пакараньня. Няхай ні ў кога на гэты конт ня будзе ніякіх сумненьняў. Мірон».

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0