Пабачыў свет першы нумар газэты творчай інтэлігенцыі Мядзельшчыны «Беражніца». Па словах выдаўца, «Беражніца» мае намер аб’яднаць усе творчыя сілы нарачанскага краю. Рэдакцыйны калектыў мае намер аднавіць раённае літаратурнае аб’яднаньне.

У першым нумары зьмешчаны зварот выдаўца, навіны Мядзельшчыны, вершы і рэцэнзіі, краязнаўчыя і гістарычныя артыкулы, фотанарысы. Газэта мае 4 старонкі, зьвярстаная ў рэтра-стылі і чорна-белых колерах. Заяўлены наклад — 299 асобнікаў.

Газэта распаўсюджваецца бясплатна. Спампаваць PDF-вэрсію (1,1 Mb) можна па гэтай спасылцы з сайту narach.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0