Субота, 13 траўня

АНТ, 17.00

«Марс атакуе!»

ЗША, 1996, рэж. Цім Бёртан

Парадыйная комікс-фантастыка

Злобныя галавастыя чалавечкі з Марсу вырашылі захапіць Зямлю... Цацачныя пісталеты й гарластыя сьпевы – найлепшая зброя!

Хуліганскае баляваньне Ціма Бёртана, Джэк Нікалсан у ролі ідыёта-прэзыдэнта, Сара Джэсіка-Паркер і Пірс Броснан – ахвяры марсіянскіх экспэрымэнтаў...

СТВ, 23.40

«Чалавек зь цягніка»

Францыя – Нямеччына – Вялікабрытанія, 2002, рэж. Патрыс Леконт

Драма

Ціхі пэнсіянэр марыць аб прыгодах, а былы злодзей нудзіцца па хатняму камфорту. На знаёмства героям – тры дні, а потым – рабаваньне банку...

Францускі гумар Леконта («Вуліца асалодаў»), майстэрства актораў Джоні Холідэя і Жана Рашфора (за ролю – прыз глядацкіх сымпатый). Намінацыя на «Залатога льва» Канскага кінафэсту.

Нядзеля, 14 траўня

«Лад», 13.15

«Горад майстроў»

Беларусь, 1966, рэж. Уладзімер Бычкоў

Кінаказка па матывах аднайменнага твору Тамары Габэ

Мудрая і патрыятычная казка з выключнай працаю мастакоў, яскравымі пэрсанажамі-маскамі і трапнаю рэжысурай. Вольны горад майстроў захапіў злой герцаг. Але гараджане на чале зь вясёлым падмятальнікам пазбавіліся ад зла… Казка надзвычай сучасная.

«Лад»

«Прафэсіянал»

Францыя, 1981, рэж. Жорж Лотнэр

Лірычны трымценьнік

Адмысловага агента (Жан-Поль Бэльмандо), які мусіў забіць афрыканскага царка, кінулі ворагам. Герой уцёк, вярнуўся ў Францыю – і вырашыў давесьці справу да канца. Афрыканскі дыктар днямі наведвае Францыю…

Адна зь лепшых роляў Бэльмандо, лёгкая іронія – і надзвычай пекная мэлёдыя Марыконэ.

СТВ. 20.25

«Я вас люблю»

Францыя, 1981, рэж.Клод Бэры

Партрэт жанчыны, пачуьцёвай і таленавітай. Трое мужчынай сыгралі важную ролю ў ейным жыцьці. Яна вырашылі сабраць іх на Каляды… Выбітны акторскі склад: Катрын Дэнёў, Сэрж Гінзбур, Алэн Сушон

БТ, 22.30

«Ямакасі: Новыя самураі»

Францыя – Гішпанія, 2001, рэж. Арыель Зэйтоўн

Баявік

Ямакасі – сямёра маладых людзей, якія штурмуюць горад, муры й дахі. Але аднойчы здараецца няшчасны выпадак… Сцэнар пра францускіх ніньдзя склаў Люк Бэсон.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0