Літаральна на днях у віртуальнай прасторы запрацавала новая кніжная крама выдавецтва «Янушкевіч». Цяпер кнігі пад гэтай маркай можна купіць наўпрост, без пасрэднікаў. Нізкія кошты і высокая якасць выканання кніг прывабяць нават самага прыдзірлівага пакупніка.

У асартыменце — увесь каталог выдавецтва. Пачатковая місія яго дзейнасці заключалася ў вельмі простых і зразумелых кожнаму словах - набліжаць гісторыю да людзей. Тут робяць стаўку на развіццё жанру non fiction, вельмі папулярным ва ўсім свеце. Кнігі па гісторыі, якія выйшлі ў выдавецтве «Янушкевіч» напісаны прафесійнымі навукоўцамі, якія адказваюць за свае ацэнкі і высновы працяглым вывучэннем крыніц у архівах і бібліятэках.

А яшчэ выдавецтва, імкнучыся развіваць культурную прастору беларускай кнігі, усё больш звяртаецца да выдання арыгінальнай мастацкай літаратуры.

Што ж цікавага неўзабаве выйдзе?

  • Эпічны раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы». Цэлых 700 старонак! Погляд тутэйшага паляка на жыццё Усходняй Беларусі ў 1909-1921 гадах.
  • Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып». Твор у лепшых традыцыях прозы Дзюма, Караткевіча і Пэрэса-Рэвертэ. Дарэчы, гэты праект Вы можаце падтрымаць на Talaka.by і ўжо зараз зарэзерваваць кнігу па найлепшым кошце.
  • «20 асоб, якія змянілі Беларусь». Захапляльныя эсэ Васіля Герасімчыка пра цікавыя факты жыцця знакавых гістарычных асоб з эпохі XIX - пачатку XX стагоддзя: ад Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага да Аркадзя Смоліча.

Каб быць заўсёды ў курсе спраў выдавецтва, лепей падпісацца на навіны і абвесткі. Гэта не зойме шмат часу, а будзе цікава і карысна!

Сайт інтэрнэт- кнігарні з’яўляецца таксама візітнай старонкай уласна выдавецтва «Янушкевіч». Любы патэнцыйны аўтар можа пазнаёміцца з прапанаванымі выдавецкімі паслугамі і выдаць тут кнігу. За якасць адказвае сам падыход — кожная кніга бескампрамісна разглядаецца як твор паліграфічнага мастацтва. Вельмі важна, каб кнігу было прыемна ўзяць у рукі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру