Фота РІА «Новости»

«Наша краіна павінна быць гатовая да таго, што яе адключаць ад сусветнага інтэрнэту», — сказаў Кліменка.

Як адзначыў дарадца прэзідэнта, «высокая верагоднасць «тэктанічных зрухаў» у нашых адносінах з Захадам у бок пагаршэння». «Таму перад намі стаіць задача адрэгуляваць расійскі сегмент інтэрнэту, каб абараніцца ад падобнага сцэнару», — сказаў ён.

«Важна, каб у Расіі працягвалі працаваць электронная пошта, тэлеграф, тэлефон, сацыяльныя сеткі. Крытычная інфраструктура, у тым ліку копія даменнай зоны, павінна знаходзіцца на нашай тэрыторыі, каб ніхто не мог адключыць. Рэгуляванне звычайных карыстальнікаў гэты закон не закранае», — падкрэсліў Кліменка, калі гаварыў пра апублікаваны ў лістападзе законапраект аб рэгуляванні рунэту.